У рознаўзроставай групе Печышчанскай сярэдняй школы Светлагорскага раёна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню роднай мовы. Выхаванцы наведалі сельскую бібліятэку, дзе для іх арганізавалі знаёмства з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, школьную выставу “Тыдзень роднай мовы”, удзельнічалі ў забаве “Мова родная мая», інсцэніроўцы беларускай народнай казкі «Зайкава хатка». Вельмі зацікавіла дзецей выстава “Беларускі слоўнік у прадметах і рэчах”.
Тыдзень прайшоў ярка і запамінальна, узбагаціў маленькіх беларусаў новымі словамі, паказаў багацце роднай мовы.